Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Віцебску Алена Казілавала пакарала іх за тое, што правялі несанкцыянаванае шэсьце.
25 сакавіка Каваленка, Базараў, Аляксандраў выйшлі на плошчу Свабоды з бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Судзьдзя ўгледзіла ў такіх дзеяньнях парушэньне закону пра масавыя мерапрыемствы.
Сяргея Каваленку неаднойчы каралі за ўдзел у вулічных акцыях.
Ігар Базараў і Валеры Аляксандраў аштрафаваныя ўпершыню.