Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет салідарнасьці ў Кіеве


У Кіеве 25 сакавіка грамадзкія актывісты пікетавалі беларускую амбасаду.


Прыхаджане эвангельскай царквы “Новае жыцьцё” і сябры моладзевай ініцыятывы “Маладзёжная плятформа” выказалі салідарнасьць з хрысьціянамі Беларусі, на якіх чыніцца ціск з боку ўладаў. Яны нагадалі, што зь Беларусі былі дэпартаваныя пастар Яраслаў Лукасік і эпіскап Веніямін Брух, цярпяць ад перасьледу прыхаджане царквы “Новае жыцьцё”.

Актывісты перадалі зварот да беларускіх уладаў, у якім яны патрабуюць спыніць ціск на хрысьціянскія цэрквы ў Беларусі і незалежныя мэдыі, пакласьці канец палітычным рэпрэсіям супраць апазыцыі і правесьці амністыю палітвязьняў.

На просьбу пікетоўца, каб нехта выйшаў з амбасады забраць зварот, яе супрацоўнікі заявілі, што такія формы працы ў дзейнасьці іхняй установы не прадугледжаныя, і прапанавалі дасылаць усе дакумэнты і звароты поштаю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG