“Мы пачалі сваю акцыю а палове на восьмую, калі студэнты ішлі на заняткі. За гадзіну мы раздалі каля дзьвюх тысяч адзінак друкаванай прадукцыі. Студэнты ахвотна разьбіралі нашыя сьвяточныя гасьцінцы. Яны жыва рэагавалі на артыкул былога выкладчыка акадэміі, кандыдата гістарычных навук Аляксандра Каданчыка. У ім гісторык выклаў сваё бачаньне падзеяў, зьвязаных з абвяшчэньнем Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама на тое, чым ёсьць БНР для сёньняшняй Беларусі”,- паведаміў пра акцыю яе ўдзельнік Эдуард Брокараў.
Інцыдэнтаў з адміністрацыяй акадэміі й міліцыяй за час акцыі не было.