Міністэрства замежных справаў Беларусі накіравала шэраг прапановаў, якія скіраваныя на захаваньне цяперашняга рэжыму ўзаемных паездак грамадзянаў, вызначанага двухбаковым пагадненьнем аб адмене візаў ад 4 сакавіка 1999 года. Як паведамляе прэсавая служба беларускага МЗС, афіцыйны Менск прапанаваў Чарнагорыі правесьці ў найбліжэйшы час кансультацыі дзеля ўрэгуляваньня пытаньня.
Пасьля разгляду прапановаў МЗС Чарнагорыі заявіў аб гатовасьці да кансультацый і што бязьвізавы рэжым пакуль захаваецца да 1 кастрычніка 2009 году.
Магчымасьць увядзеньня візавага рэжыму Чарнагорыя зьвязвае з абавязкамі перад Эўразьвязам.