Дашчынскі: Чаму менавіта цяпер, калі рада міністраў замежных справаў Эўразьвязу на 9 месяцаў працягнула прыпыненьне візавых санкцыяў адносна вышэйшых урадоўцаў Беларусі, Аляксандар Лукашэнка рэзка, абразьліва выказаўся на адрас беларускай апазыцыі, якую ён назваў «ворагамі народу»?
Сіліцкі: «Узгадайце: калі Мілінкевіч прапанаваў яму дыялёг, ён там назваў апазыцыю шалудзівымі людзьмі. Што гэта – нармальна? Таму што, калі іншы бок дэманструе гатоўнасьць да дыялёгу – трэба нападаць. Ён найперш гэта расцэньвае, як слабасьць адваротнага боку. Яго трэба дабіць. Вось і ўсё».
Дашчынскі: Але даўно ўжо не было ў адным месцы столькі нэгатыўных эпітэтаў на адрас апазыцыі. Што ж стала прычынай?
Сіліцкі: «Усё звычайна, бо пытаньне пра ўдзел апазыцыі наогул у нейкіх палітычных ці перамоўных працэсах, так бы мовіць, ключавое. Для Лукашэнкі гэта самае балючае, і ён вельмі нэрвуецца. Бо для яго менавіта гэтае пытаньне дыялёгу без пасярэднікаў – прынцыповае. Бо гэта пытаньне таго, працуе дыялёг на перамену ці на ўмацаваньне ўлады Лукашэнкі. Таму для яго гэта бастыён, які ён будзе абараняць увесь час, і ён нэрвуецца. І сапраўды, ён разумее, што зараз можа стацца так, што яму давядзецца пайсьці на нейкую легітымізацыю апазыцыі. У абмен на нейкія патураньні, якія можа даць яму Эўропа. Але ж ён вельмі гэтага ня хоча».
Дашчынскі: Лукашэнка згадвае, што апазыцыя падрыхтавала і перадала эўрапейцам пакет патрабаваньняў да афіцыйнага Менску. Ён паабяцаў нават давесьці да грамадзкасьці некаторыя дакумэнты. Але ж пра гэтыя патрабаваньні даўно вядома...
Сіліцкі: «Яго раздражняе, што хтосьці, апроч яго, у гэтым дыялёгу ўдзельнічае. Гэта безумоўна. Ведаеце, гэта дакумэнты публічныя. Але для яго гэта пытаньне прынцыповае і вельмі балючае. Бо гэта сапраўды ўдзел нейкіх іншых суб'ектаў, апроч Лукашэнкі, у гэтых працэсах. І гэта насамрэч канкрэтная цана, якую ён можа альбо мусіць сплаціць за тое, каб Эўропа за яго ангажавалася. Гэта такая, безумоўна, непрыемная цана для Лукашэнкі».
Дашчынскі: А.Лукашэнка заявіў, што гатовы да супрацоўнцітва на тых прынцыпах, якія былі вызначаны з Хавіерам Салянам. Але ён супраць таго, каб эўрапейцы «тузалі па дробязях».
Сіліцкі: «Калі Саляна не зрабіў публічнымі дэталі сваёй гутаркі з Лукашэнкам, то цяпер Лукашэнка можа прыдумаць усё што заўгодна. І гэта такі ўрок для эўрапейскага боку, які вядзе перамовы».
Дашчынскі: Але такое раздражненьне кіраўніка краіны, ці ня выкліканае яно тым, што ў самім дыялёгу з Эўразьвязам ня ўсё так гладка?
Сіліцкі: «А калі гэта гладка было? Гэта не працэс лібэралізацыі для Лукашэнкі. Для яго гэта абсалютна асобны працэс наладжваньня стасункаў з Захадам, які нічога не дае для лібэралізацыі. Гэта абсалютна іншае».