Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Sueddeutsche Zeitung: Прыгрэты Захадам Янус — Лукашэнка


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Ці павінен Захад пайсьці на саступкі дыктатару суседняй з ЭЗ краіны, адмяніць забарону на ягоны ўезд у краіны ЭЗ, выдаткаваць больш грошай на барацьбу зь фінансавым крызісам дзеля таго, каб наблізіць да сябе Беларусь? Ці ўсё ж недапушчальна заплюшчваць вочы на турэмнае зьняволеньне дысыдэнтаў, разгон дэманстрацый, маніпуляцыі на выбарах?


Такія пытаньні ставіць нямецкі журналіст на старонках мюнхэнскага выданьня Sueddeutsche Zeitung.

Артыкул прымеркаваны да сёньняшняга саміту кіраўнікоў МЗС Эўразьвязу, на парадку дня якога — дачыненьні зь Беларусьсю.

Як піша аўтар артыкула, “дэ-факта размова ізноў пра двухаблічнага Януса — Лукашэнку, а таксама пра тое, наколькі сур’ёзна павінен успрымаць Захад дасланыя Менскам сыгналы.

На пачатку траўня павінна стартаваць праграма ЭЗ “Усходняе партнэрства”. Пытаньне, ці павінен Лукашэнка знаходзіцца ў сьпісе запрошаных у Прагу, застаецца актуальным”.

Паводле Sueddeutsche Zeitung, “тры гады таму Эўракамісія выставіла Менску 12 патрабаваньняў, сярод якіх былі вызваленьне палітвязьняў, спыненьне перасьледу апазыцыі, няўрадавых арганізацый, СМІ…Эўрапейцы не прызналі дэмакратычнымі парлямэнцкія выбары 2008. Тым ня менш неўзабаве, у кастрычніку, ЭЗ на паўгода прыпыніў візавыя санкцыі супраць высокіх беларускіх чыноўнікаў. Гэта азначае, што ЭЗ ігнаруе свае ўласныя патрабаваньні і трымае дзьверы шырока адчыненымі.

Выглядае, што 54-гадовы беларускі кіраўнік ведае, як карыстацца авансамі. На мінулым тыдні ён адмовіў у сустрэчы эўракамісару Бэніце Фэрэра-Вальднэр. Візыт у Менск іншага высокага прадстаўніка ЭЗ Хавьера Саляны адбыўся неўзабаве пасьля арыштаў і разгонаў людзей, якія крытыкуюць рэжым.

Лукашэнка вядзе перамовы з Масквой пра фінансавую дапамогу, дэманстратыўна ідзе на ваеннае супрацоўніцтва з Расеяй і паралельна прысягае, што зацікаўлены ў добрых стасунках з Захадам”, — піша газэта.

Аўтар артыкула таксама ўзгадвае пра тое, што беларуская апазыцыя абвінаваціла нядаўна ўлады ў давядзеньні да самагубства салігорскай праваабаронцы. “Невядома, ці выказаў “бацька”-Лукашэнка спачуваньне з гэтай нагоды”, — піша журналіст Sueddeutsche Zeitung.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG