Эканамічная сытуацыя на прадпрыемствах Беларусі застаецца напружанай. Адчуваюцца затрымкі з выплатай заробкаў, не запатрабаваныя ў ранейшых аб’ёмах пастаўкі на экспарт, перапоўненыя вырабленай прадукцыяй склады і пляцоўкі. На шэрагу заводаў — няпоўны працоўны тыдзень.
Пінскае акцыянэрнае таварыства “Палесьсе”, найбуйнейшае на Берасьцейшчыне прадпрыемства лёгкай прамысловасьці, прапануе ў арэнду будынак фабрыкі. Вымушанасьць такога кроку тлумачыць галоўны інжынэр фабрыкі аб’ёмнага прадзіва Ўладзімер Маклакоў:
“За апошнія гады вытворчасьць пайшла ўніз. Тыя аб’ёмы, што былі пры савецкай уладзе і цяпер, непараўнальныя.Таму эксплюатаваць два будынкі, калі можна абысьціся адным, эканамічна нявыгадна.Чэхі прыяжджалі, глядзелі, ці можна адкрыць тэкстыльную вытворчасьць, вырабляць тут мэблевую тканіну. Аднак прыкінулі і адмовіліся. Занадта вялікія для іх плошчы. Зрабілі прапанову расейцы. У іх намеры адчыніць тут супэр- і гіпэрмаркет, ці нават два пад адным дахам”.
У лепшыя часы на пінскай фабрыцы аб’ёмнага прадзіва было дзьве тысячы працоўных месцаў. Які ж лёс працаўнікоў? Гаворыць Канстанцін Чувак, які мусіў звольніцца зь пінскай фабрыкі:
“Хто застаўся на прадпрыемстве — у прастоях. То адны выходзяць на працу, то іншыя. Хто ў вымушаных адпачынках, атрымліваюць дзьве траціны заробку, хто на працы — трошкі больш. Праблема ў тым, што гэта дзяржаўнае прадпрыемства, нават калі называецца трошкі інакш. Усё роўна яны кіруюцца адным чалавекам. Яны пад яго лад працуюць, але ў выніку нічога не зарабляюць, як і паўсюдна цяпер у Беларусі”.
У Бабруйску цярпіць ад спаду вытворчасьці скураны завод. Прадпрыемства мае затавараныя склады і працуе няпоўны тыдзень. Цяжкасьці гарбары зьвязваюць з падзеньнем коштаў на замежную сыравіну, а таксама з патрабаваньнямі ўраду Беларусі набываць скуру толькі на беларускім рынку. Як лічыць прадстаўніца адміністрацыі, гэтыя акалічнасьці прывялі да падаражэньня прадукцыі:
“У нас было дужа шмат экспартнай прадукцыі. Цяпер жа на Захадзе сыравіна патаньнела прыкметна. Мы дык абмежаваныя ўказам прэзыдэнта. Сыравіну бяром толькі ў Беларусі згодна з дэкляраванымі цэнамі, якія сёньня існуюць і якія зацьверджаныя міністэрствам эканомікі й міністэрствам фінансаў. Цяпер мы працуем, як кажуць, толькі на мясцовым рынку”.
У лепшыя часы прадукцыю бабруйскай гарбарні набывалі ў Расеі, Украіне, Малдове, Літве, у краінах Закаўказьзя. Некалі на пасьпяховым камбінаце працавалі да тысячы двухсот чалавек. Цяпер жа сярэдні заробак амаль паўтысячнага калектыву не перавышае 600 тысяч рублёў:
“Наш скураны тавар сёньня ня хочуць набываць нават ні магілёўская абутковая фабрыка, ні наша бабруйская. Яны стараюцца браць больш танную прадукцыю з Расеі, Кітаю і нават да Бразіліі дайшлі. Таму з рынкамі збыту ў нас вялікае пытаньне. У нас вялікія запасы гатовай прадукцыі, і яны павялічваюцца”.
Найбуйнейшае ў Гомелі швейнае акцыянэрнае таварыства “Камінтэрн” працуе толькі чатыры дні на тыдзень. Распавядае наладчык фабрыкі:
“На чатырохдзёнку перайшлі. Пакуль да красавіка. На месяц за чатыры альбо пяць дзён нам не заплацяць. У нас пагадзінны заробак. На сто тысяч ці нават на сто зь лішкам будзе меней”.
“Камінтэрн” лічыцца лідэрам у Беларусі па вырабе мужчынскіх і дзіцячых гарнітураў. Акурат у сакавіку прадпрыемства адзначае 90-годзьдзе з часу свайго заснаваньня. 15 гадоў таму “Камінтэрн” быў акцыянаваны. Адзін са старэйшых рабочых швейнага прадпрыемства згадвае, што найбольш прыбыткова было працаваць тады, калі ішлі заказы на шыцьцё гарнітураў зь Вялікай Брытаніі:
“Калі для Англіі шылі, былі нармальныя заробкі. Ва ўсіх нармальныя. А потым, штосьці, з Англіяй нашы па цэнах не разабраліся”.
Апошнім часам “Камінтэрн” у зьнешніх стасунках арыентаваўся пераважна на Расею. Аднак у сувязі з крызісам збываць прадукцыю суседзям усё цяжэй.
У Горадні з праявамі эканамічнага крызісу сутыкнуліся сярэднія і малыя будаўнічыя фірмы. У прыватнай фірме “Будоўля” працуе каля 200 чалавек. Пераважна яны будуюць пад ключ сярэднія аб’екты для заказчыкаў рознай формы ўласнасьці. Гаворыць дырэктар фірмы Павал Бузук:
“Праблемы ў тым, што заказаў новых пакуль няма, а на старыя заказы нестае фінансаў, каб іх скончыць. Праўда, зімой заўсёды было няясна з гэтым, таму спадзяёмся, што, можа, нешта зрушыцца. Хаця моцна нам ніхто не абяцае, што мы будзем бурна працаваць. Вядома, заробак зьменшыўся, і намнога. Крызіс у нас наступіў з Новага году, і яшчэ не магу дакладна прааналізаваць гэта. Але ўпэўнены, што будзе на 20-30%, а можа, нават і на ўсе 50%”.
Кіраўнік будаўнічай фірмы “Кротбуд” Валеры Дваранчык таксама кажа, што пэрспэктывы цьмяныя:
“Ну вось у нас нядаўна быў заказчык прыватны, плянаваў будаваць, але адмовіўся. Грошай няма, крэдытаў не даюць. Хаця мы ўжо падпісалі зь ім дамову”.
На Гомельшчыне ў складанае становішча патрапілі прадпрыемствы, якія належаць да канцэрну “Беллеспаперапрам”. На скарочаны працоўны тыдзень перайшлі Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат, акцыянэрныя таварыствы “Рэчыцадрэў”, “Мазырдрэў”, Добруская папяровая фабрыка й “Гомельшпалеры”.
Даўжэй за іншых трымалася акцыянэрнае таварыства “Гомельдрэў”. Але, як тлумачыць прадстаўнік адміністрацыі прадпрыемства, пачаліся збоі ў працы:
“Падрыхтаваны загад аб пераходзе на скарочаны працоўны тыдзень. Адзін дзень на тыдні «Гомельдрэў» будзе прастойваць. Натуральна, што будзе зьменшаны і заробак”.
Канцэрну “Беллеспаперапрам” падпарадкоўваюцца яшчэ 60 заводаў і фабрык. У Гомелі лічаць, што цэнтралізаванае кіраўніцтва абмяжоўвае ў крызіс эканамічную свабоду прадпрыемства.
Адміністрацыя Кобрынскага заводу гідраўлічнага машынабудаваньня тэрмінова склікае сход акцыянэраў. Абмяркоўваць будуць крызісную сытуацыю. Дзеля эканоміі нават у маразы тут адключалі ацяпленьне, размарозілі ацяпляльную сыстэму. А цяпер, як паведамляе рабочы “Гідрасельмашу” Васіль Барысюк, сытуацыя яшчэ пагоршылася:
“Канкрэтна. Грошай няма. Матэрыялаў закупіць ня могуць. Зачыняюць цэхі. У красавіку хочуць зусім распусьціць, спыніць завод. Няма працы. Пэнсіянэраў адпраўляюць за свой кошт. Няма збыту прадукцыі. МАЗ не разьлічваецца, вінен ужо мільярд. На выплату зарплаты завод бярэ крэдыты”.
Кобрынскі “Гідрасельмаш” яшчэ да крызісу страціў рынкі збыту сваёй прадукцыі ў краінах Балтыі і Віетнаме. Цяпер няма плацяжоў і з Расеі.
Афіцыйны беларускі прафсаюз мэталістаў заявіў, што найбольш крызісная сытуацыя ў галіне — на Ваўкавыскім заводзе дахавых і будаўнічых машын. Гаворыць намесьнік старшыні Ваўкавыскага райвыканкаму Леанід Саўчук, які рэгулярна наведвае прадпрыемства:
“Канечне, трэба шукаць заказы, а інакш як? Тая прадукцыя, якую яны выраблялі, у асноўным пастаўлялася ў Расею, а там цяпер ня плацяць наагул. На прадпрыемстве фінансавы крызіс адбіўся больш, чым наагул на Беларусі”.
Спадар Саўчук кажа, што пакуль завод працуе поўны тыдзень. Але што ўлады будуць рабіць, калі для заводу ня будзе заказаў?
“Мы ні ў якім выпадку не дазволім скарачаць ні людзей, ні працоўны час”.
Пра цяперашнюю сытуацыю на заводзе гаворыць жыхар Ваўкавыску Анатоль:
“Я нават адзін час сам спрабаваў ажыцьцяўляць зь імі агульныя праекты, хацеў зрабіць ім сетку, але так патрапіў, што ледзь вылез. Там заўсёды была праблема, што маленькія заробкі, а людзі трымаліся толькі дзеля інтэрнату, які ў іх быў. А ўсе, хто мог, пасыходзілі адтуль”.
Пятніца стала выходным днём амаль для 20 прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасьці Беларусі.
Ня выйшлі на працу больш як паўтары сотні рабочых Гомельскага падшыпнікавага заводу. Тут цяпер скарочаны працоўны тыдзень. Рабочы Ўладзімер распавядае, як новы працоўны распарадак адаб’ецца на заробках:
“Найперш гэта страта 80-100 тысяч рублёў на месяц. Калі раней атрымлівалі 450-500 тысяч, то цяпер, напэўна, і чатырохсот тысяч ня будзе”.
У Міністэрстве прамысловасьці, якому падпарадкоўваецца завод-банкрут, паведамілі, што раней Гомель працаваў у каапэрацыі зь Менскім падшыпнікавым заводам. Але пасьля продажу апошняга замежнікам попыт на гомельскія падшыпнікі скараціўся.
Увогуле, цяпер на Гомельшчыне ў рэжыме няпоўнага працоўнага тыдня працуюць 14 прадпрыемстваў і арганізацый. Крызіс зачапіў і свабодную эканамічную зону “Гомель-Ратон”. Тлумачыць кіраўнік СЭЗ Аляксандар Скварцоў:
“Так, ёсьць зьніжэньне аб’ёмаў вытворчасьці, канечне. Прычым ва ўсіх прадпрыемстваў. Аднак вельмі вялікага падзеньня я ня бачу”.
Вынікам фінансавага крызісу таксама стаў вымушаны прастой у пятніцу сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства “Бэкер-сыстэм”.
Пінскае акцыянэрнае таварыства “Палесьсе”, найбуйнейшае на Берасьцейшчыне прадпрыемства лёгкай прамысловасьці, прапануе ў арэнду будынак фабрыкі. Вымушанасьць такога кроку тлумачыць галоўны інжынэр фабрыкі аб’ёмнага прадзіва Ўладзімер Маклакоў:
“За апошнія гады вытворчасьць пайшла ўніз. Тыя аб’ёмы, што былі пры савецкай уладзе і цяпер, непараўнальныя.Таму эксплюатаваць два будынкі, калі можна абысьціся адным, эканамічна нявыгадна.
Чэхі прыяжджалі, глядзелі, ці можна адкрыць тэкстыльную вытворчасьць. Аднак прыкінулі і адмовіліся.
У лепшыя часы на пінскай фабрыцы аб’ёмнага прадзіва было дзьве тысячы працоўных месцаў. Які ж лёс працаўнікоў? Гаворыць Канстанцін Чувак, які мусіў звольніцца зь пінскай фабрыкі:
“Хто застаўся на прадпрыемстве — у прастоях. То адны выходзяць на працу, то іншыя. Хто ў вымушаных адпачынках, атрымліваюць дзьве траціны заробку, хто на працы — трошкі больш. Праблема ў тым, што гэта дзяржаўнае прадпрыемства, нават калі называецца трошкі інакш. Усё роўна яны кіруюцца адным чалавекам. Яны пад яго лад працуюць, але ў выніку нічога не зарабляюць, як і паўсюдна цяпер у Беларусі”.
У Бабруйску цярпіць ад спаду вытворчасьці скураны завод. Прадпрыемства мае затавараныя склады і працуе няпоўны тыдзень. Цяжкасьці гарбары зьвязваюць з падзеньнем коштаў на замежную сыравіну, а таксама з патрабаваньнямі ўраду Беларусі набываць скуру толькі на беларускім рынку. Як лічыць прадстаўніца адміністрацыі, гэтыя акалічнасьці прывялі да падаражэньня прадукцыі:
“У нас было дужа шмат экспартнай прадукцыі. Цяпер жа на Захадзе сыравіна патаньнела прыкметна. Мы дык абмежаваныя ўказам прэзыдэнта. Сыравіну бяром толькі ў Беларусі згодна з дэкляраванымі цэнамі, якія сёньня існуюць і якія зацьверджаныя міністэрствам эканомікі й міністэрствам фінансаў. Цяпер мы працуем, як кажуць, толькі на мясцовым рынку”.
Наш тавар ня хочуць набываць ні магілёўская абутковая фабрыка, ні наша бабруйская. Яны стараюцца браць больш танную прадукцыю з Расеі, Кітаю і нават Бразіліі.
“Наш скураны тавар сёньня ня хочуць набываць нават ні магілёўская абутковая фабрыка, ні наша бабруйская. Яны стараюцца браць больш танную прадукцыю з Расеі, Кітаю і нават да Бразіліі дайшлі. Таму з рынкамі збыту ў нас вялікае пытаньне. У нас вялікія запасы гатовай прадукцыі, і яны павялічваюцца”.
Найбуйнейшае ў Гомелі швейнае акцыянэрнае таварыства “Камінтэрн” працуе толькі чатыры дні на тыдзень. Распавядае наладчык фабрыкі:
“На чатырохдзёнку перайшлі. Пакуль да красавіка. На месяц за чатыры альбо пяць дзён нам не заплацяць. У нас пагадзінны заробак. На сто тысяч ці нават на сто зь лішкам будзе меней”.
“Камінтэрн” лічыцца лідэрам у Беларусі па вырабе мужчынскіх і дзіцячых гарнітураў. Акурат у сакавіку прадпрыемства адзначае 90-годзьдзе з часу свайго заснаваньня. 15 гадоў таму “Камінтэрн” быў акцыянаваны. Адзін са старэйшых рабочых швейнага прадпрыемства згадвае, што найбольш прыбыткова было працаваць тады, калі ішлі заказы на шыцьцё гарнітураў зь Вялікай Брытаніі:
“Калі для Англіі шылі, былі нармальныя заробкі. Ва ўсіх нармальныя. А потым, штосьці, з Англіяй нашы па цэнах не разабраліся”.
Апошнім часам “Камінтэрн” у зьнешніх стасунках арыентаваўся пераважна на Расею. Аднак у сувязі з крызісам збываць прадукцыю суседзям усё цяжэй.
У Горадні з праявамі эканамічнага крызісу сутыкнуліся сярэднія і малыя будаўнічыя фірмы. У прыватнай фірме “Будоўля” працуе каля 200 чалавек. Пераважна яны будуюць пад ключ сярэднія аб’екты для заказчыкаў рознай формы ўласнасьці. Гаворыць дырэктар фірмы Павал Бузук:
Заказаў новых пакуль няма, а на старыя заказы нестае фінансаў.
Кіраўнік будаўнічай фірмы “Кротбуд” Валеры Дваранчык таксама кажа, што пэрспэктывы цьмяныя:
“Ну вось у нас нядаўна быў заказчык прыватны, плянаваў будаваць, але адмовіўся. Грошай няма, крэдытаў не даюць. Хаця мы ўжо падпісалі зь ім дамову”.
На Гомельшчыне ў складанае становішча патрапілі прадпрыемствы, якія належаць да канцэрну “Беллеспаперапрам”. На скарочаны працоўны тыдзень перайшлі Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат, акцыянэрныя таварыствы “Рэчыцадрэў”, “Мазырдрэў”, Добруская папяровая фабрыка й “Гомельшпалеры”.
Даўжэй за іншых трымалася акцыянэрнае таварыства “Гомельдрэў”. Але, як тлумачыць прадстаўнік адміністрацыі прадпрыемства, пачаліся збоі ў працы:
“Падрыхтаваны загад аб пераходзе на скарочаны працоўны тыдзень. Адзін дзень на тыдні «Гомельдрэў» будзе прастойваць. Натуральна, што будзе зьменшаны і заробак”.
Канцэрну “Беллеспаперапрам” падпарадкоўваюцца яшчэ 60 заводаў і фабрык. У Гомелі лічаць, што цэнтралізаванае кіраўніцтва абмяжоўвае ў крызіс эканамічную свабоду прадпрыемства.
Адміністрацыя Кобрынскага заводу гідраўлічнага машынабудаваньня тэрмінова склікае сход акцыянэраў. Абмяркоўваць будуць крызісную сытуацыю. Дзеля эканоміі нават у маразы тут адключалі ацяпленьне, размарозілі ацяпляльную сыстэму. А цяпер, як паведамляе рабочы “Гідрасельмашу” Васіль Барысюк, сытуацыя яшчэ пагоршылася:
“Канкрэтна. Грошай няма. Матэрыялаў закупіць ня могуць. Зачыняюць цэхі. У красавіку хочуць зусім распусьціць, спыніць завод. Няма працы. Пэнсіянэраў адпраўляюць за свой кошт. Няма збыту прадукцыі. МАЗ не разьлічваецца, вінен ужо мільярд. На выплату зарплаты завод бярэ крэдыты”.
Кобрынскі “Гідрасельмаш” яшчэ да крызісу страціў рынкі збыту сваёй прадукцыі ў краінах Балтыі і Віетнаме. Цяпер няма плацяжоў і з Расеі.
Афіцыйны беларускі прафсаюз мэталістаў заявіў, што найбольш крызісная сытуацыя ў галіне — на Ваўкавыскім заводзе дахавых і будаўнічых машын. Гаворыць намесьнік старшыні Ваўкавыскага райвыканкаму Леанід Саўчук, які рэгулярна наведвае прадпрыемства:
“Канечне, трэба шукаць заказы, а інакш як? Тая прадукцыя, якую яны выраблялі, у асноўным пастаўлялася ў Расею, а там цяпер ня плацяць наагул. На прадпрыемстве фінансавы крызіс адбіўся больш, чым наагул на Беларусі”.
Спадар Саўчук кажа, што пакуль завод працуе поўны тыдзень. Але што ўлады будуць рабіць, калі для заводу ня будзе заказаў?
Мы ні ў якім выпадку не дазволім скарачаць ні людзей, ні працоўны час.