Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЭС пачынаецца з ператрусаў


Іван Крук
Іван Крук

У сябра грамадзкай ініцыятывы “Астравецкая атамная — гэта злачынства” Івана Крука пры ператрусе міліцыянты не знайшлі нічога незаконнага. У выніку перапісалі маёмасьць у яго кватэры і старанна ўсё сфатаграфавалі.


Ператрус у кватэры Івана Крука адбываўся дакладна па той самай схеме, што ўчора ў Мікалая Ўласевіча: шукалі наклад незарэгістраванай газэты “Астравецкі весьнік” і прылады, з дапамогай якіх яна магла быць надрукавана.

Ператрус адбываўся з санкцыі раённага пракурора на падставе паведамленьня начальніка Ўпраўленьня КДБ па Астравецкім раёне спадара Шмурэя. У паведамленьні адзначалася, што 4 сакавіка ў вёсцы Альхоўка Астравецкага раёну распаўсюджвалі літаратуру невядомага характару.

Нагадаю, што “Астравецкі весьнік” самастойна выдалі чальцы аргкамітэту грамадзянскай ініцыятывы “Астравецкая атамная — гэта злачынства”.

Выданьне выйшла на чатырох старонках фармату А4, накладам 299 асобнікаў на беларускай і расейскай мовах. У першым нумары зьмешчаны матэрыялы, скіраваныя супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Сябры аргкамітэту лічаць, што АЭС “па азначэньні ня можа быць пабудаваная ў самай сэйсманебясьпечнай зоне, якой зьяўляецца Астравецкі раён Гарадзенскай вобласьці”. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле старшыні аргкамітэту Міколы Ўласевіча.

Спадары Крук і Ўласевіч напісалі скаргу на дзеяньні раённага пракурора ў генэральную пракуратуру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG