Сябрам Сьветлагорскай філіі зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады фронт” Вадзіму Беламу і Аляксею Жасану прапанавалі звольніцца.
Вадзім Белы працуе грузчыкам на Сьветлагорскім цэлюлёзна-кардонным камбінаце, Аляксей Жасан – электрыкам. 28 лютага яны ўдзельнічалі ў працы устаноўчага зьезду Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. Вадзім Белы атрымаў прапанову кіраўніцтва напісаць заяву па ўласным жаданьні адразу пасьля зьезду::
“Я лічу, што з-за ўдзелу ў зьезьдзе. Бо менавіта ў панядзелак мне сказалі, што на камбінаце ідуць скарачэньні масавыя, і мне прапанавалі па ўласным жаданьні звольніцца, нягледзячы на тое, што я зараз на бальнічным знаходжуся, зь гіпсам на руце хаджу”.
Карэспандэнтка: “Кажуць, што і ў вашага калегі Аляксея Жасана праблемы?”
“Так, ён адбывае год па разьмеркаваньні, а потым яму сказалі, што не працягнуць кантракт, маўляў, па разьмеркаваньні адпрацуеш, і больш ты не патрэбен”.
Георгій Дзьмітрук з Кобрыну абраны сустаршынём партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя. Да таго ж, ён ачольвае рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне “Хрысьціянская дзелавая ініцыятыва”. Ён распавёў:
“Літаральна на гэтым тыдні пачалася чарговая праверка, не зважаючы на тое, што за паўгода нас правяралі тройчы ( Камітэт дзяржкантролю, падатковая інспэкцыя і Дэпартамэнт фінансавых расьледаваньняў). Адначасова выклікалі маіх сваякоў у Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў – маўляў, нам трэба праверыць, дзе вы купілі кацёл. Нейкая незразумелая цікавасьць з боку ДФР прачнулася. Я мяркую, што зьвязана гэта з маім абраньнем сустаршынём Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі”.
Сустаршыня Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі перакананы:
“Зараз з боку спэцслужбаў актывізаваліся спробы высьветліць сувязі, да прыкладу, Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі зь бізнэс-структурамі. Пасьля ўстаноўчага зьезду відавочна, што ўзмацнілася праца спэцслужбаў. І вось гэтыя апошнія выпадкі мы расцэньваем як прамы палітычны перасьлед нашых сяброў”.
Дарэчы, зараз учасьціліся выпадкі звальненьня грамадзкіх актывістаў. Кіраўніцтва атрымала яшчэ адну вельмі выгодную падставу пазбавіцца ад няўгодных: маўляў, у фінансавы крызыс паўсюль ідуць скарачэньні.