Сёньня ў Магілёве Беларуская служба “Радыё Свабода” прэзэнтавала мультымэдыйны дыск “Начная чытанка-2”. Паслухаць чытанку ад Свабоды і атрымаць дыск на добрую памяць у цэнтар “Кола” прыйшлі болей за пяцьдзясят чалавек. Раней тры падобныя вечары адбыліся ў Менску ў кавярні “Добрыя мысьлі”. На дыску прадстаўленыя творы, што прагучалі ў эфіры нашага радыё цягам 2007-08 гадоў.
Вечарына ў Магілёве доўжылася болей за дзьве гадзіны. Яе вялі журналісты “Свабоды” Ягор Маёрчык ды Аляксей Знаткевіч. Ім дапамагалі менскі перакладчык Павал Касьцюкевіч, а таксама мясцовыя літаратары Анка Ўпала ды Віталь Рыжкоў.
У сваіх выступах літаратары не абмяжоўвалі сябе толькі творамі, запісанымі на дыску. Так, Павал Касьцюкевіч сьмяшыў магілёўскую грамаду новымі праўдзівымі показкамі з жыцьця беларусаў у Ізраілі. Іх ён сабраў пад вокладкамі дзьвюх кніг “Чалавек, які скраў сьцяну плачу” і “Душпастарскія спатканьні для дачнікаў”. Іх сёньня спадар Касьцюкевіч прадставіў магілёўскай публіцы.
Віталь Рыжкоў чытаў новыя й старыя свае вершы. Анка Ўпала ж казала пра цяжкую, недарэчную ды анэкдатычную долю беларускіх курак і яек.
На вечарыну прыйшлі больш як паўсотні чалавек. Самай маладой удзельніцай была двухгадовая Рэгіна Рагнеда Аляксеенка. Яна слухала дарослую чытанку каля гадзіны. Пакуль хапіла цярпеньня.
Урэшце магілёўцы ня толькі слухалі, але й згадвалі ўдзельнікаў першай “Чытанкі”. Флэш-карты са свабодаўскім лягатыпам атрымалі чацьвёра пераможцаў віктарыны.
Альтэрнатыўную “Начную чытанку” паводле свабодаўскіх матываў прэзэнтаваў менчукам і сваім землякам, магілёўцам, паэт Дзьмітры Дзьмітрыеў:
На двух дысках “Начной чытанкі” запісаныя галасы ста беларускіх літаратараў. Яны чытаюць паэзію й прозу, уласныя творы ды пераклады. На другім дыску “Начной чытанкі” ёсьць спасылкі на ўсе кнігі сэрыі “Бібліятэка Свабода”, біяграфіі аўтараў, чые галасы на ёй запісаныя. Акрамя таго, ёсьць спасылка й на першы дыск “Начной чытанкі”.
ВІДЭА

Павал Касьцюкевіч са сваімі праўдзівымі показкамі
Віталь Рыжкоў чытаў новыя й старыя свае вершы. Анка Ўпала ж казала пра цяжкую, недарэчную ды анэкдатычную долю беларускіх курак і яек.
Свае вершы чытае Віталь Рыжкоў
На вечарыну прыйшлі больш як паўсотні чалавек. Самай маладой удзельніцай была двухгадовая Рэгіна Рагнеда Аляксеенка. Яна слухала дарослую чытанку каля гадзіны. Пакуль хапіла цярпеньня.
Урэшце магілёўцы ня толькі слухалі, але й згадвалі ўдзельнікаў першай “Чытанкі”. Флэш-карты са свабодаўскім лягатыпам атрымалі чацьвёра пераможцаў віктарыны.
Альтэрнатыўную “Начную чытанку” паводле свабодаўскіх матываў прэзэнтаваў менчукам і сваім землякам, магілёўцам, паэт Дзьмітры Дзьмітрыеў:
Дзьмітры Дзьмітрыеў пра сваю альтэрнатыўную чытанку