Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэратара кацельні звольнілі за любоў да гісторыі


Полацкага сябра Свабоднага прафсаюзу, грамадзкага актывіста Ўладзімера Губскага папярэдзілі, што кантракт зь ім працягнуты ня будзе.

Паводле спадара Губскага, дырэктар Полацкага аддзелу ЖКГ Уладзімер Шадзько ня стаў камэнтаваць ягонае звальненьне, сказаўшы толькі, што прадпрыемству не патрэбныя такія работнікі. Між тым Уладзімер Губскі адпрацаваў апэратарам кацельні ў Полацку больш за 17 год, прычым быў адзіным у горадзе працаўніком падобнай установы з вышэйшай адукацыяй.

Спадар Губскі перакананы, што прычынай непрацягу кантракту сталася ягоная грамадзкая дзейнасьць. Незадавальненьне з боку непасрэднага кіраўніцтва ён адчуў яшчэ паўгоду таму, калі ў ліпені 2008 падаў заяўку на пікет за вяртаньне вуліцам Полацку гістарычных назваў. Паводле ягоных словаў, ідэоляг прадпрыемства Сяргей Капітан і начальнік цепласетак Аляксандр Макарэвіч загадалі, каб ён забраў заяўку ды адмовіўся ад гэтай ідэі. Але аматар гісторыі, краязнаўца, удзельнік археалягічных раскопак у Полацку Сяргей Губскі на гэта не пагадзіўся.

Цяпер актывіст застаўся бяз працы, а ЖКГ мусіць тэрмінова шукаць на ягонае месца іншага работніка, бо кацельня, дзе ён рабіў, ацяпляе дзіцячы садок, і спыніць яе працу недапушчальна.

Мікола Шарах, намесьнік кіраўніка суполкі Свабоднага прафсаюзу, сябрам якой ёсьць звольнены актывіст, таксама лічыць, што непрацягненьне кантракту мае ідэалягічныя падставы. На ягоную думку, адміністрацыя ЖКГ скарысталася карнымі магчымасьцямі працоўнага заканадаўства, каб пазбавіцца ад “нядобранадзейнага” работніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG