Ён сказаў, што такое рашэньне стала для яго поўнай нечаканасьцю. Справа ў тым, што на мінулым тыдні Вярхоўны суд Беларусі з просьбы Міністэрства юстыцыі вырашыў правесьці графічную экспэртызу подпісаў некалькіх удзельнікаў устаноўчай канфэрэнцыі. Але раптам міністэрства ўласна адмовілася ад гэтага свайго патрабаваньня і зарэгістравала арганізацыю.
Устаноўчая канфэрэнцыя прайшла амаль год таму. І тое, што чарнобыльскі Цэнтар зарэгістравалі толькі цяпер, яго заснавальнікі зьвязваюць зь ціскам Эўразьвязу на беларускія ўлады.
Спадар Нікітчанка сказаў, што цяпер ён і ягоныя калегі найперш вырашаць арганізацыйныя пытаньні:
“А наступнае, што трэба рабіць, наладзіць кантакты з усімі арганізацыямі, якія займаюцца Чарнобылем. Тут не мае значэньня – урадавыя яны ці няўрадавыя. Чарнобыльская праблема гэта не тая, дзе можна варагаваць, казаць: вось тут апазыцыя, а вось тут урад. Трэба рабіць усё разам, паколькі радыяцыя не выбірае, чыноўнік ты ці апазыцыянэр. Яна не пытаецца: хто – дзе?”.