Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэўся з сэрбскім кіраўніцтвам


Аляксандр Лукашэнка заявіў сэрбскім журналістам, што "яго сумесная мэта з сэрбскім прэзідэнтам Барысам Тадзічам — стварэньне ўмоў для пасьпяховага эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва", -- паведамляе агенцтва Франс Прэс.

Паводле інфармацыі агенцтва, прэзыдэнт Беларусі "перапыніў адпачынак на гарналыжным курорце Сэрбіі, каб абмеркаваць сусьветны эканамічны крызіс з кіраўніцтвам" Сэрбіі. Перад пачаткам сустрэчы з сербскім прэм'ер-міністрам Мірка Цветкавічам і віцэ-прэм'ерам, міністрам эканомікі Младжанам Дзінкічам прэзыдэнт Беларусі заявіў, што "рады быць тут з блізкімі яму людзьмі", перадае Франс Прэс.

"У цэнтры ўвагі была тэма актывізацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Сэрбіі. Бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасьць у падпісаньні міжурадавага пагадненьня аб свабодным гандлі, а таксама аб стварэньні сумесных вытворчасьцей па зборцы беларускіх трактароў, аўтобусаў, аўтамабіляў і іншай тэхнікі, — гаворыцца ў паведамленні для прэсы. — На сустрэчы ішла размова аб стварэньні савету дзелавога супрацоўніцтва, куды павінны ўвайсьці вядучыя бізнэсмэны дзьвюх краін". Гэтыя і іншыя пытаньні плянуецца дэталёва абмеркаваць падчас візыту ў Беларусь Младжана Дзінкіча ў канцы сакавіка. Плянуецца, што з віцэ-прэм'ерам прыбудзе "прадстаўнічая дэлегацыя сэрбскіх бізнэсмэнаў", гаворыцца ў паведамленьні.

Паводле зьвестак сербскіх СМІ, А.Лукашэнка адпачывае ў Сербіі ў суправаджэньні сям'і і памочнікаў. Ён прыбыў у гэтую краіну 28 лютага і прабудзе там да 8 сакавіка. Гэтая інфармацыя прэс-службай прэзідэнта Беларусі пакуль не пацьвярджаецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG