Як паведамляе прэсавая служба МЗС, учора ён правёў перамовы зь кіраўніком зьнешнепалітычнага ведамства Італіі Франка Фраціні, зь кіраўніцтвам Нацыянальнага інстытуту зьнешняга гандлю Італіі, тамтэйшага банку “Mediobank”, які адкрыў Беларусі крэдытную лінію.
Сёньня С.Мартынаў сустрэнецца з дзяржаўным сакратаром Ватыкану кардыналам Тарчызіё Бэртонэ і іншымі прадстаўнікамі Сьвятога прастолу.