Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет салідарнасьці


Сёньня ў Менску каля ганку ізалятару на вуліцы Валадарскага сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” правялі пікет салідарнасьці “Свабоду палітвязьням!”.

У акцыі ўзялі ўдзел адзінаццаць актывістаў “Маладога фронту”.

Яны сталі з партрэтамі Мікалая Аўтуховіча, Юр'я Лявонава, Уладзімера Асіпенкі і Арцёма Дубскага й скандавалі — “Свабоду Аўтуховічу, Лявонаву, Асіпенку, Дубскаму!”, “Свабоду палітвязьням!”, “Жыве Беларусь!”.

Да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі. Яны перапісалі імёны затрыманых актывістаў апазыцыі, а потым загадалі згарнуць партрэты і разысьціся.

Мінакі цікавіліся мэтай акцыі. Адна жанчына сказала, што будзе стаяць каля актывістаў у знак салідарнасьці зь імі.

Пікет працягваўся каля 20 хвілінаў. Яго ўдзельнікаў міліцыя не затрымлівала.

Сябры “Маладога фронту” патлумачылі, што сёньняшнім пікетам яны распачынаюць шэраг штодзённых акцый салідарнасьці з Мікалаем Аўтуховічам, Юр'ем Лявонавым, Уладзімерам Асіпенкам і Арцёмам Дубскім да іх поўнага вызваленьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG