Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегацыя Эўрапарлямэнту таксама ў Менску


Крыстофэр Бізлі
Крыстофэр Бізлі

Сустрэчай з кіраўнікамі місіяў краін Эўразьвязу, якія акрэдытаваныя ў Беларусі, аб 11-й гадзіне раніцы пачаўся аднадзённы візыт у Менск дэлегацыі Эўрапейскага парлямэнту.

Яе ачольвае дэпутат Крыстофэр Бізлі зь Вялікай Брытаніі. У склад дэлегацыі таксама ўваходзяць парлямэнтары Лайма Андрыкэне (Літва), гішпанец Хасэ Хавіер Помес Руіс і польскі дэпутат Яцэк Пратасевіч — кіраўнік дэлегацыі па сувязях з Беларусьсю Эўрапарлямэнту.

У папярэднім раскладзе дэлегацыі значацца сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і Сяргеем Мартынавым. Аднак дагэтуль яны не пацьверджаныя.

Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі гаворыць, што многія няяснасьці гэтага візыту зьвязаныя з жаданьнем беларускіх уладаў наладзіць абавязковую сустрэчу эўрапейскіх дэпутатаў з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. Аднак замежныя парлямэнтары ад яе адмовіліся. У тым раскладзе іхнага візыту, які патрапіў да журналістаў, такой сустрэчы няма.

Эўрапейскія дэпутаты заплянавалі размовы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці, палітычных партыяў, недзяржаўных мэдыяў. Увечары яны правядуць прэсавую канфэрэнцыю, пасьля чаго пакінуць Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG