У Горадні адзначылі 70-годзьдзе ад дня нараджэньня славутага польскага сьпевака Чэслава Немэна. Яго звалі Чэслаў Выдрыцкі, ён са Старых Васілішак Шчучынскага раёну, адзін час вучыўся ў гарадзенскім музычна-пэдагагічным вучылішчы, пазьней зьехаў у Польшчу. Некалькі гадоў таму сьпявак памёр у Варшаве.
14 лютага ў гарадзенскім музэі Максіма Багдановіча адкрылася выстава, прысьвечаная Чэславу Немэну. На ёй выступіў генэральны консул Польшчы ў Горадні Адам Бэрнатовіч. Затым у лялечным тэатры адкрылася выстава польскага джазавага плякату й адбыўся канцэрт з твораў сьпевака. Іх выканалі маладыя гарадзенцы, а таксама Кшыштаф Садоўскі, кіраўнік польскага джазавага таварыства, які супрацоўнічаў зь Немэнам.
Каб адзначыць угодкі Чэсалава Немэна, шмат намаганьняў прыклаў польскі консул па культуры Марэк Малюхнік.