Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сукала абяцаў, што суд улічыць просьбу Лукашэнкі


Валянцін Сукала
Валянцін Сукала

Старшыня Вярхоўнага суду прыраўняў зварот А. Лукашэнкі да просьбаў сотняў людзей, якія зьвяртаюцца ў беларускія суды.


Суд улічыць просьбу прэзыдэнта за людзей, затрыманых паводле падазрэньня ў забойстве “пухавіцкага падпальшчыка”, заявіў кіраўнік Вярхоўнага суда Валянцін Сукала:

“Просьба кіраўніка дзяржавы будзе разгледжана і ўлічана судом. Я не бачу нічога непрымальнага ў тым, што кіраўнік дзяржавы зьвярнуўся з такой просьбай. Да судоў штогод зьвяртаюцца сотні людзей з падобнымі просьбамі. Жыцьцёвая і прававая сытуацыя вельмі няпростая, і канчаткову ацэнку дасьць у гэтай справе суд Суд разьбярэцца ў гэтай спарве і дасьць прнцыповую ацэнку”.

У вёсцы Пухавічы Жыткавіцкага раёну, тры мужчыны ўчынілі самасуд над сваім земляком, які рэгулярна падпальваў вясковыя забудовы. Калі цясьляр Ігар Макарэвіч, будаўнік Аляксандар Петручэня і качагар Сяргей Аліфяровіч ужо некалькі тыдняў сядзелі за кратамі, за іх заступіўся Аляксандар Лукашэнка.

“Адвязіце людзей у вёску, хай яны працуюць там, будуць у сваіх сем’ях, а вы іх запрашайце і дапытвайце. Гэта будзе ім лепей, чым сядзець у сьледчым ізалятары. Я б прасіў вас ляяльна весьці гэтую крымінальную справу”, — сказаў кіраўнік дзяржавы міністру ўнутраных справаў Уладзімеру Навумаву 6-га лютага на нарадзе з праваахоўнікамі.

Аляксандар Лукашэнка зьвярнуўся і да старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы: “Прашу публічна, не саромеючыся, суд, каб вы вельмі ўважліва аднесьліся і, калі ёсьць магчымасьць, падтрымалі гэтых людзей. Нельга іх садзіць! Што гэта — вялікі чалавек загінуў? Па турмах блукаў, вярнуўся, ды яшчэ тэрарызуе цэлую вёску”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG