Генэральны пракурор Рыгор Васілевіч паведаміў журналістам пра вынікі барацьбы са злачыннасьцю, карупцыяй і п’янствам у мінулым годзе. Паводле спадара Васілевіча, злачыннасьць зьнізілася на 12%, а вось “алькагалізацыя насельніцтва”, асабліва ў сельскай мясцовасьці, працягваецца і ўжо прывяла да таго, што амаль усе забойствы ў вёсках зробленыя на глебе п’янства. Журналісты пачалі распытваць генэральнага пракурора пра гучныя справы. На пытаньне“Свабоды” пра справу былога пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра Рыгор Васілевіч адказаў па-беларуску:
“Адносна Міхаіла Валянцінавіча Сьнегіра. Вельмі шкада, безумоўна, што гэта супрацоўнік нашай сыстэмы. Але ўчора яму выстаўлена абвінавачаньне паводле артыкулу 424 частка 3 — злоўжываньне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі. Паводле гэтых абвінавачаньняў усё вырашыць суд”.
Рыгор Васілевіч не паведаміў, ці прызнаў Міхаіл Сьнягір сябе вінаватым. Пры гэтым генэральны пракурор адхіліў падазрэньні ў тым, што “справа Сьнегіра”, а таксама звальненьні высокапастаўленых міліцыянтаў за незаконна ўзятыя зямельныя ўчасткі — гэта “кампанейшчына на загад Аляксандра Лукашэнкі”. Спадар Васілевіч нагадаў пра дзяржаўную праграму барацьбы з карупцыяй, у выніку якой, паводле генпракурора, за 5 гадоў колькасьць фактаў карупцыі зьменшылася напалову.
Аднак справы супроць высокапастаўленых карупцыянэраў заводзяць і надалей. Днямі быў арыштаваны колішні начальнік Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Анатоль Грамовіч. Да гэтай пасады Грамовіч працаваў намесьнікам кіраўніка ўправы КДБ па Брэсцкай вобласьці, курыраваў мытную службу. Паводле спадара Васілевіча, якраз на той час і прыпадаюць злачынствы, нібыта зробленыя Анатолем Грамовічам. Яму інкрымінуюць стварэньне злачыннай групоўкі і дзейнасьць у яе складзе, але генэральны пракурор не выключае і іншых злачынстваў, у тым ліку хабарніцтва.
Рыгор Васілевіч прызнаў, што сярод затрыманых і пакараных карупцыянэраў ёсьць і супрацоўнікі пракуратуры, але дакладных лічбаў не назваў. Спадар Васілевіч прывёў толькі адзін прыклад, калі быў асуджаны былы начальнік аддзелу ўласнай бясьпекі пракуратуры Беларусі Макараў.
Журналісты спыталіся пра ўжываньне сьмяротнага пакараньня і пра асабістае стаўленьне генпракурора да гэтай кары. Рыгор Васілевіч згадаў, што ўжо сёлета ў Гомельскай вобласьці быў вынесены сьмяротны прысуд чалавеку, які згвалціў і забіў дзіця. Генэральны пракурор мяркуе, што зарана адмаўляцца ад такога пакараньня, хоць гэтага і патрабуе Рада Эўропы:
“Калі гэта патрабаваньне Рады Эўропы, іх правіла, а мы туды ідзем ці там знаходзімся, то збольшага адмена сьмяротнага пакараньня магчымая. Бо са сваім статутам у чужы манастыр ня ходзяць. Але пакуль як прафіляктычную меру гэта можна выкарыстоўваць”.

Калі гэта патрабаваньне Рады Эўропы, то збольшага адмена сьмяротнага пакараньня магчымая. Але пакуль як прафіляктычную меру гэта можна выкарыстоўваць.