Што б вы пажадалі, каб прэзыдэнт Абама зрабіў для Беларусі?
Незалежны эканаміст Леанід Злотнікаў: “Калі ў нас будзе рэальная рынкавая эканоміка, калі будуць рэформы, якія зьменяць да лепшага нашу сельскую гаспадарку, тады зьявіцца магчымасьць вырабляць болей танных прадуктаў. Спатрэбяцца рынкі збыту, так? А яны ў разьвітых краінах закрытыя, асабліва па харчах. Проста так і ў Штаты, і ў Эўропу свае прадукты не павязеш. Вось у такім выпадку хай ЗША адкрые нам свае рынкі і садзейнічае, каб Эўропа не закрывалася ад нас. Для Беларусі гэта будзе вельмі важна.
А другое, каб спрыялі таму, каб больш прадстаўнікоў Беларусі, яе палітычнай і эканамічнай эліты змаглі пабываць у ЗША і на свае вочы пабачаць, як трэба жыць. Як калісьці зьезьдзіў у Аёву Хрушчоў, які прыехаў з ЗША зь вялікімі вачамі й казаў, што адгэтуль будзем саджаць толькі кукурузу. Было б добра, калі б большая колькасьць беларусаў убачыла, што такое лібэральная эканоміка. Ня тых беларусаў маладых, якія паехалі, ім спадабалася, і яны там засталіся. А сярэдняга ўзросту, якія маюць пэўныя пасады. Канечне, ня самыя высокія. Тым ужо нічога не дапаможа, яны і да гэтай эканомікі прызвычаіліся. А бізнэсмэнаў, дырэктараў заводаў, кіраўнікоў мясцовага узроўню. Каб яны паглядзелі, як там усё арганізавана”.