“Мы разумеем, што такое Беларусь для Амэрыкі. На сёньняшні дзень гэта зубны боль, гэта няясныя пытаньні. Мне б вельмі хацелася, каб да нас быў з боку ЗША прагматычны падыход. Каб сытуацыя ацэньвалася больш рэальна. Трэба, каб амэрыканскі бок пашырыў свой далягляд. Людзі, якія працуюць над беларускім пытаньнем, павінны ацэньваць сытуацыю больш ёміста паводле многіх складнікаў. Бо часам ЗША, кіруючыся не зусім аб’ёмнымі ведамі пра нашу краіну, прымаюць неадэкватныя рашэньні. І пры гэтым не дапамагаюць разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Парадокс, але гэта так. Але гэта самая галоўная праблема для краіны — тое, што ў нас не разьвіваецца грамадзянская супольнасьць, партыі, арганізацыі.
Таму мне б хацелася, каб новы прэзыдэнт паглядзеў не павярхоўна на сытуацыю ў Беларусі і ва ўсім рэгіёне. Часы Кандалізы Райс скончыліся. Патрэбны прагматычны падыход. Тады ў Беларусі будзе разьвівацца грамадзянская супольнасьць”.