Упершыню міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў распавядаў пра вынікі году з дапамогай слайдаў. Аднак на каляровых карцінках не адлюстраваліся шматлікія скаргі грамадзянаў на міліцыю. У прыватнасьці, на тое, што цягам сьледзтва ў справе выбуху на праспэкце Пераможцаў людзей незаконна прымушалі здаваць адбіткі пальцаў. Праваабаронцы нават паскардзіліся ў пракуратуру і патрабуюць прыцягнуць міністра Навумава да адказнасьці. Як пракамэнтаваў гэта сам спадар Навумаў?
Паводле яго, адбіткі пальцаў бралі толькі ў тых, каго прызывалі на вайсковую службу. Але міністар дамагаецца, каб кола людзей, якіх можна законна прапусьціць праз гэтую працэдуру, было значна пашыранае: Я зьвярнуўся ў Раду бясьпекі і Савет міністраў з прапановай зьмяніць закон, каб можна было браць адбіткі пальцаў у любога ваеннаабавязанага. І гэта зьвязана ня толькі з расьсьледаваньнем гэтай крымінальнай справы”, — сказаў міністар Навумаў.
Пра вынікі расьсьледаваньня справы аб выбуху спадар Навумаў нічога не паведаміў.
Міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў распавёў пра барацьбу са злачыннасьцю ў 2008 годзе. Паводле міністра, за год было зьдзейсьнена 158 тысяч злачынстваў, між тым як пазалетась гэты паказчык складаў 177 тысяч. Зьменшылася і колькасьць цяжкіх злачынстваў, у тым ліку забойстваў.
Паляпшаюцца паказчыкі злачыннасьці і ў шэрагах міліцыі, паведаміў міністар:
“103 міліцыянты летась былі асуджаныя за розныя злачынствы, амаль на 200 супрацоўнікаў заведзеныя крымінальныя справы. Гэта меней, чым у 2007 годзе, але ўсё роўна істотна, калі ўлічыць, што 40% зрабілі злачынствы супраць інтарэсаў службы. Каля 5 тысяч супрацоўнікаў пакараныя ў службовым парадку за розныя парушэньні. 150 міліцыянтаў, затрыманых за кіраваньне аўтамабілем у нецьвярозым стане, звольненыя за гэта зь міліцыі”.
У сваёй справаздачы міністар закрануў і тэму карупцыі. Такіх злачынстваў зафіксавана болей за 2700. У спадара Навумава спыталіся пра асабістую адказнасьць за карупцыю сярод высокапастаўленых міліцыянтаў: болей за 10 ягоных падначаленых, у тым ліку двух намесьнікаў — Шчурко і Філістовіча — Аляксандар Лукашэнка загадаў зьняць з пасадаў за незаконнае набыцьцё зямельных участкаў пад катэджы. Між тым участкі ім выдзяляў сам Уладзімер Навумаў. Пазьней Лукашэнка пакараў яго вымовай. А што міністар думае пра сваю віну?
“Усе, хто замяшаны ў скандале, будуць звольненыя, маёмасьць будзе вернутая дзяржаве. Ступень маёй віны вызначаная тым пакараньнем, якое я атрымаў некалькі дзён таму. А я ня з тых, хто просіць пакараць мяне больш жорстка”.
Таксама ў міністра запыталіся пра лёс крымінальнай справы супраць дырэктара рынку “Ждановічы” Яўгена Шыгалава. Уладзімер Навумаў паведаміў, што зьбіраецца зьвярнуцца да Аляксандра Лукашэнкі з хадайніцтвам, каб Шыгалава вызвалілі ад судовай адказнасьці пасьля кампэнсацыі нанесеных стратаў. Паводле сьледчых, дырэктар рынку нанёс дзяржаве страты ў памеры 31 мільён даляраў, і сам Яўген Шыгалаў нібыта пагаджаецца гэтыя грошы заплаціць.

Я зьвярнуўся ў Раду бясьпекі з прапановай зьмяніць закон, каб можна было браць адбіткі пальцаў у любога ваеннаабавязанага.