У паведамленьні кампаніі зазначана, што паслугі падаражэлі “толькі на 18%”.
“Такім чынам, velcom прымае на сябе частку выдаткаў, зьвязаных з аднамамэнтнай дэвальвацыі курсу нацыянальнай валюты”.
1 студзеня Нацыянальны банк панізіў абменны курс беларускага рубля на 20%.
Паводле вынікаў трэцяга кварталу 2008 году. Velcom мае 3,52 млн абанэнтаў, піша БелаПАН.
Раней пра падвышэньне тарыфаў паведаміў яшчэ адзін апэратар — МТС. МТС мае 4 млн. 320 тыс. абанэнтаў.