Усе аўтары, чые творы экспануюцца цяпер у Віцебску, былі ўдзельнікамі “быкаўскага” пленэру, які ў жніўні 2008 году праходзіў на малой радзіме Васіля Быкава — у вёсцы Бычкі Вушацкага раёну і ў яе ваколіцах. Першы плён працы мастакоў — асобныя эцюды і накіды да будучых твораў — адразу па сканчэньні пленэру ўбачылі аднавяскоўцы вядомага пісьменьніка. А цяпер больш як 50 цалкам дапрацаваных партрэтаў, краявідаў і графічных твораў цягам двух тыдняў змогуць паглядзець жыхары Віцебску.
На адкрыцьцё выставы “Дарога дадому” прыехаў вядомы беларускі мастак Алесь Марачкін, заўсёдны ўдзельнік “быкаўскіх” пленэраў, якія ладзяцца на Вушаччыне ўжо трэці раз:
“Гэта ўжо трэці мастацкі пленэр, які праходзіў на зямлі Васіля Быкава. Быкаў — гэта сумленьне нашай нацыі, гонар нашай нацыі, чалавек, які ўвасобіў у сабе ідэалы нашай Бацькаўшчыны. І гэта вельмі важна. Тут прадстаўлена багата працаў. Ёсьць маладыя мастакі, гэта наша надзея. І творы мастакоў сярэдняга і старэйшага веку. Выстава, на мой погляд, атрымалася. І гэта не апошні пленэр, прысьвечаны Васілю Быкаву.
Апошнім разам мастакі ня толькі выказалі жаданьне сабрацца ў быкаўскіх мясьцінах, але й зрабілі гэта за ўласныя грошы, без аніякай староньняй фінансавай падтрымкі.
Каардынаваў арганізацыю пленэру грамадзкі Цэнтар Язэпа Драздовіча, якім шмат гадоў кіруе колішняя вясковая настаўніца, заснавальніца мастацкай галерэі ў мястэчку Германавічы пад Шаркоўшчынай Ада Райчонак. Яна сталася гераіняй дакумэнтальнай стужкі Ўладзімера Коласа “Галерэя Ады”. Летась гэты фільм атрымаў шэраг прэстыжных прэмій.
Паводле спадарыні Ады, наступны “быкаўскі” пленэр пройдзе праз год, але на будучае лета арганізатары таксама маюць цікавыя пляны:
“Наступны пленэр мы мяркуем прысьвяціць Яну Баршчэўскаму, сабрацца на ягонай радзіме, гэта Расонскі раён. А яшчэ хочам правесьці пленэр, прысьвечаны Эміліі Плятэр. Эмілія Плятэр — гэта беларуская Жанна Д’Арк, у 1831 годзе яна ўзначаліла войска, абмундзіравала яго за ўласныя грошы і камандавала ня горш за мужчын. Яна памерла ў 25 гадоў, і вось яе шануюць у Польшчы, а ў нас мала хто ведае. Вельмі хочам правесьці пленэр, прысьвечаны ёй, бо яна з нашых мясьцін — гэта Браслаўскі раён”.
Творы з пленэраў, якія цэнтар Язэпа Драздовіча праводзіць у розных кутках Віцебшчыны, зазвычай упершыню экспануюцца ў абласным цэнтры. Так і выставу, прысьвечаную родным мясьцінам Васіля Быкава, спачатку паглядзяць віцябляне, а потым яна будзе экспанавацца ў Полацку і, верагодна, у Менску.