На мэце Аб’яднаных Дэмакратычных сілаў Беларусі сёлета – спроба зьмяніць выбарчае заканадаўства і барацьба з крызысам у краіне, распавядае сустаршыня АДС, лідэр Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:
“Задача бліжэйшага часу – гэта спроба зьмяніць выбарчае заканадаўства. Ад гэтага наўпрост залежыць наш выбар у выбарчых праграмах наступных і вяртаньне людзям сапраўдных магчымасьцяў выбару. Па-другое, мы ўжо прэзэнтавалі Праграму антыкрызысную, распрацаваную незалежнымі экспэртамі. І для нас вельмі важна, каб яна была даведзена ня толькі да чыноўнікаў і актыўнай часткі грамадзтва, але і да шараговых сярэднестатыстычных грамадзян”...
Таксама АДС падрыхтавала прапановы па зьменах у заканадаўстве, якія датычаць найперш сацыяльнай абароненасьці насельніцтва краіны.
Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне “Таварыства беларускай школы” летась правяло конкурс “Беларускі Настаўнік 2007 году Менска і Менскай вобласьці”. Сёлета конкурс пашырыцца і будзе мець працяг, распавядае кіраўнік ТБШ Алесь Лозка:
“Летась у нас было абмежаваньне – конкурс праводзіўся сярод настаўнікаў Менску і вобласьці. А цяпер ужо – для настаўнікаў усіх рэгіёнаў. Зразумела, каб падтрымаць беларускамоўнае навучаньне, гэтых Настаўнікаў зь вялікай літары, якія імкнуцца даваць дзецям веды, выхоўваць сапраўдных беларусаў і якіх, дарэчы, ня вельмі шануе і падтрымлівае Міністэрства адукацыі. Дарэчы, Міністэрства гэткія конкурсы не праводзіць”...
Вынікі конкурсу будуць падведзеныя напрыканцы вясны-2009.
У бліжэйшых плянах Таварыства беларускай мовы – падрыхтоўка да агульнанацыянальнай дыктоўкі. Летась беларусы пісалі яе ўпершыню, сьвяткуючы 90-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёлета агульнанацыянальная дыктоўка будзе прымеркаваная да Дня роднай мовы 21 лютага, абвешчанага ЮНЭСКА 10 год таму. Распавядае старшыня ТБМ Алег Трусаў:
“Якраз на люты найперш у плянах – годна адзначыць Дзень роднай мовы па ўсёй Беларусі. Мы напісалі адпаведныя лісты ўладам, каб адзначыць гэты дзень разам. Сп.Янчэўскі паабяцаў са мной сёньня сустрэцца, але не сустрэўся, са сп.Зімоўскім мы дамовіліся пра сустрэчу пасьля 12 студзеня”.
Галоўнай жа стратэгічнай задачай для Таварыства беларускай мовы застаецца барацьба за адпаведнасьць Закону аб мовах – Канстытуцыі Беларусі. Паводле абяцаньняў розных дзяржаўных структур, зьменаў у заканадаўстве варта чакаць да 2010 году.