“У кожным зборы — 10 паштовак. Гэта партрэты выбітных дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі:
Станіслава Булак-Булаховіча (беларускага і польскага вайсковага і грамадзкага дзеяча);
Лукаша Дзекуць-Малея (беларускага настаўніка, дзеяча БНР);
Усевалада Ігнатоўскага (гісторыка, першага прэзыдэнта Беларускай Акадэміі навук);
Пётры Крэчэўскага (дзяржаўнага і грамадзкага дзеяча, старшыні Рады БНР);
Івана Серады (дзяржаўнага і грамадзкага дзеяча, навукоўца, старшыні Рады БНР);
Рамана Скірмунта (мэцэната і грамадзкага дзеяча);
Антона Сокала-Кутылоўскага (афіцэра, сьвятара і настаўніка);
Адама Трыпуса (афіцэра і настаўніка);
Аляксандра Цьвікевіча (юрыста, дыплямата і прэм'ер-міністра БНР);
Івана Цьвікевіча (мэдыка, грамадзкага і навуковага дзеяча, публіцыста)”.
На адваротным баку паштовак зьмешчаныя кароткія біяграфічныя даведкі пра гэтых дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі.
Тэксты падрыхтаваў берасьцейскі гісторык Ігар Бараноўскі, адказная за выпуск — Наста Ільіна, дызайнэр — Алег Малейка. Збор выдадзены на добраахвотныя складкі жыхароў Берасьцейшчыны.