Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1 мільярд даляраў пакуль не дадуць


У Крамлі не пацьвярджаюць заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што расейскі бок прыняў рашэньне выдаць Беларусі дадатковы транш крэдыту ў 1 мільярд даляраў.


Пра гэта паведаміла агенцтва "РИА Новости" са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі прэзыдэнта Расеі.

“Дадзена даручэньне кіраўнікам цэнтрабанкаў абедзьвюх краін прапрацаваць гэтае пытаньне, але канчаткова рашэньне яшчэ не прынятае”, — адзначыў прадстаўнік Крамля.

Нагадаем, 23 сьнежня А.Лукашэнка заявіў журналістам, што падчас ягоных перамоваў з расейскім прэзыдэнтам 22 сьнежня расейскі бок пацьвердзіў, што ў лютым Расея выдзеліць Беларусі другі транш крэдыту ў памеры 1 мільярда даляраў для падтрымкі і стабілізацыі беларускага рубля.

Дамова пра выдзяленьне Беларусі расейскага крэдыту цягам 2008—2009 гадоў у 2 мільярды даляраў была падпісана ў Маскве 13 лістапада. Першы транш Беларусь атрымала 18 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG