Пра гэта заявіў сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску першы намесьнік генэральнага дырэктара Белтрансгазу Цьвітамір Сарахан.
Ён паведаміў, што прэзыдэнты абедзьвюх краін прынялі прынцыповае рашэньне, якое задавальняе абодва бакі. “Зараз жа мы разам з расейцамі працуем над разьлікамі. Гэтыя разьлікі вядуцца сумесна, і пакуль перамовы ня скончыліся, назваць цану я не магу. Але думаю, што да канца гэтага году яна будзе вядомая”.
На ўсе іншыя пытаньні — накшталт таго, ці ёсьць канкрэтная дата падпісаньня дадатковай дамовы пра цану на газ, ці будзе яна вагацца ад 140 да 160 даляраў за кубамэтар і г.д. — спадар Сарахан адказаў: “Не марнуйце час. Усё роўна пра гэта я вам не скажу”.