Досьледны завод “Нёман”, што ў Лідзе, займаецца зборкай аўтобусаў і пастаўляе іх на ўнутраны рынак, у Расею й Армэнію. Начальнік вытворчасьці Іван Янюк кажа, што праблемы на прадпрыемстве былі й да крызісу, а цяпер яшчэ павялічыліся.
“Зьмены ў нас толькі ў горшы бок. Няма абаротных сродкаў, а банкі крэдытаў не даюць, бо ў нас ня выплачаныя тыя крэдыты, якія мы бралі раней. А ня выплачаныя таму, што ня можам рэалізаваць прадукцыю, якая ляжыць на складах”.
Начальнік вытворчасьці лідзкага прадпрыемства кажа, што цяпер нестае дэталяў і камплектуючых, і іх няма за што набываць.
Што тычыцца графіку працы прадпрыемства, то яго пакуль не зьмянялі. Янюк:
“Пакуль працуем паводле графіку. Ня ведаю, як там у студзені будзе, пакуль вырашаем. Магчыма, адміністрацыя пагуляе, а вытворчасьць спыняць не плянуем”.