“Мы не камэнтуем гэту інфармацыю”.
Некаторыя расейскія экспэрты лічаць, што Расея і Беларусь не называюць цану на газ, да той пары пакуль ня будзе падпісанае пагадненьне паміж Расея і Ўкраінай. На іх меркаваньне, цана для Беларусі будзе ў памерах 140-160 даляраў ЗША да 1 тыс.кб.
Учора БелТА са спасылкай на сябру беларускай дэлегацыі, які езьдзіў на перамовы ў Маскву, прайшла інфармацыя пра тое, што цана газу для Беларусі у наступным годзе будзе прымальнай.
У першым квартале 2008 году для Менску цана газу складала 119,53 даляра за тысячу кубамэтраў, а далей — 127,9 даляра. У бюджэце Беларусі на 2009 год закладзеная цана 140 даляраў за адну тысячу кубамэтраў газу.