Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зноў хоча крэдыт


Аляксандар Лукашэнка просіць у Масквы новы крэдыт – гэтым разам у памеры амаль 100 мільярдаў расейскіх рублёў.


Пра гэта піша сёньня расейская газэта “Коммерсант”. Яна спасылаецца на свае крыніцы ў Міністэрстве замежных спраў Расеі. Выданьне лічыць, што Лукашэнку вымушаюць зьвяртацца за новым крэдытам няўдалыя перамовы зь Міжнародным валютным фондам. У МВФ Беларусь просіць два мільярды даляраў.

Сёлета расейскі ўрад вырашыў даць крэдыт Беларусі ў два мільярды даляраў. Палову гэтай сумы ў лістападзе ўжо перавялі ў Менск, другую палову паабяцалі перавесьці да канца лютага 2009 году.

Акрамя таго днямі Аляксандар Лукашэнка папрасіў фінансавай дапамогі і ў ЗША – 5 мільярдаў даляраў. Пра гэта ён паведаміў 18 сьнжня ў часе інтэрвію кіраўнікам беларускіх мэдыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG