Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марк Зэльцэр баіцца, што ня ўбачыць брата жывым


Марк Зэльцэр спадзяецца, што зварот да кіраўніка беларускай дзяржавы амэрыканскіх уплывовых кангрэсмэнаў дасьць новы імпульс у справе вызваленьня ягонага брата Эмануіла Зэльцэра і ягонай сакратаркі Ўладлены Функ.

Раней ён даволі скэптычна ацэньваў шанцы на хуткае іх вызваленьне.

Марк Зэльцэр выказаў “Свабодзе” занепакоенасьць станам здароўя свайго брата. Ён чарговы раз абвінаваціў Барыса Беразоўскага ў тым, што той нібыта дамовіўся зь беларускімі ўладамі, каб Эмануіл Зэльцэр і Ўладлена Функ наагул ніколі ня выйшлі на волю.

Марк Зэльцэр паведаміў, што ня можа наведаць свайго брата ў турме, бо яму адмовілі ў беларускай візе.

Адвакат Зьміцер Гарачка лічыць, што калі і адбудзецца датэрміновае вызваленьне ягоных падабаронных — грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра і грамадзянкі Расейскай Фэдэрацыі Ўладлены Функ, — то не раней за 20 студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG