Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абхазію і Паўднёвую Асэтыю прызнаюць праз 20 гадоў?


Абхазія мае намер прадпрыняць крокі дзеля далучэньня да “саюзнай дзяржавы” Беларусі і Расеі.


Пра гэта паведаміў сьпікер народнага сходу Абхазіі Нугзар Ашуба на сёньняшнім паседжаньні сэсіі Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі і Расеі, які праходзіць у Менску.

Кіраўнікі парлямэнтаў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі Знаур Гасіеў і Нукзар Ашуба знаходзяцца на сэсіі ў якасьці назіральнікаў. Яны разьлічваюць, што пытаньне прызнаньне незалежнасьці гэтых рэспублік калі-небудзь будзе разгледжана, але не на гэтай сэсіі.

“Верагодна, што гэтай сэсіі гэтае пытаньні наўрад ці будзе пастаўлена”, - заявіў Гасіеў, адказваючы на пытаньні журналістаў. “Ніхто нікуды не сьпяшаецца, мы не на год-два, а навечна абралі гэты шлях. Той жа Савецкі Саюз 20-30 гадоў ня ўсе прызнавалі”, - адзначыў Ашуба.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG