Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці пойдуць улады насустрач прад­прымальнікам?


Пустыя рады “Полацкага базару” ў Віцебску
Пустыя рады “Полацкага базару” ў Віцебску

Міністэрства эканомікі прапануе на год працягнуць для індывідуальных прадпрымальнікаў ільготны рэжым увозу тавараў з Расеі — паведаміў намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур. Ці можна лічыць гэта саступкай з боку ўладаў прадпрымальніцкаму руху? Ці ёсьць ва ўрадзе пэўнасьць наконт таго, як далей можа існаваць малы бізнэс? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае юрыст, актывіст прадпрымальніцкага руху Сяргей Балыкін.

Цыганкоў: “Ці азначае заява Тура, што ўлады зразумелі праблемы прыватных прадпрымальнікаў і пайшлі ім насустрач?”

Сяргей Балыкін
Балыкін: “Па-першае, гэта толькі прапанова, а не нарматыўны акт. Ці будзе яна прынята іншымі ведамствамі — невядома.

Па-другое. Такі сцэнар ужо быў 2 гады таму, калі зьявіўся Указ 760. Напрыканцы 2006 году таксама спыняўся льготны тэрмін увозу тавараў з Расеі. Тады таксама Міністэрства эканомікі ўнесла прапановы па падаўжэньні гэтага тэрміну.
Тады льготны рэжым падоўжылі, а ўзамен забаранілі карыстацца наёмнай працай
Але тады льготны рэжым падоўжылі, а ўзамен забаранілі карыстацца наёмнай працай. Таму што будзе зараз — пакуль невядома”

Цыганкоў: “Можа, улады проста хочуць узяць час, каб прыдумаць нешта кардынальнае ў гэтай сфэры? Можа, яны нарэшце прымуць закон аб малым бізнэсе, чаго патрабуюць прадпрымальнікі? З улікам апошніх пераменаў, прынятай урадам праграмы лібэралізацыі — можа, улады ўжо гатовыя да такіх крокаў?”

Балыкін: “На самой справе, урад ня ведае,
Урад ня ведае, што рабіць з гандлярамі, якія прадаюць тавары з Расеі.
што рабіць з гэтымі гандлярамі, якія гандлююць таварамі з Расеі. Ніхто ня ведае, што рабіць з рэшткамі гэтых тавараў, ніхто ня ведае, як працаваць пасьля 1 студзеня. Нарматыўных актаў дагэтуль няма, няма ніякіх інструкцыяў. Дзяржава тут за 2 гады нічога не зрабіла — і апошняя прапанова проста сьведчыць пра разгубленасьць Міністэрства эканомікі”

Цыганкоў: “Можа, улады спачатку проста хацелі зьнішчыць малых прадпрымальнікаў як клясу, а цяпер нібыта адмяняе гэта рашэньне?”

Балыкін: “Я не лічу, што ўлада думала зьнішчыць усіх прыватных прадпрымальнікаў, бо ў некаторых сфэрах ніхто ім не замінае рабіць дробны бізнэс. На маё меркаваньне, ёсьць асобы, якія атрымліваюць найбольшую карысьць ад існаваньня індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта ўладальнікі буйных рынкавых гандлёвых цэнтраў. Калі ня будзе індывідуальных прадпрымальнікаў, адкуль яны будуць браць грошы? А там вялікія грошы, і ня толькі безнаяўныя, але і наяўныя, часам „шэрыя“. Вось менавіта гэтыя грошы і вырашаюць праблемы індывідуальных прадпрымальнікаў”


  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG