Там яны перадалі сваю заяву ў адміністрацыю.
Анатоль Лябедзька сказаў, што ўдзельнікі маршу вырашылі прайсьці менавіта ў гэтую ўстанову, бо ўсе загады сыходзяць толькі з адміністрацыі.
Франак Вячорка адзначыў, што людзі з розных ведамстваў падалі іх прозьвішчы ў сьпісы невыязных. Але ён прыгадаў, што вайсковы камісар казаў яму ў прыватнай гутарцы, што ня ён вырашае пытаньне занясеньня некаторых прозьвішчаў у сьпіс невыязных. І што ён ня можа сам вырашыць пытаньне, каб прозьвішча Ф.Вячоркі выкрасьлілі з “чорнага сьпісу”.
Анатоль Лябедзька сказаў, што калі пытаньне ня будзе вырашана станоўча, то “палітневыязныя” будуць праводзіць і далей акцыі пратэсту.