У абласным цэнтры дробныя бізнэсоўцы адмаўляюцца ўжо ад выплаты падаткаў на новы год. Пра гэта, у прыватнасьці, паведаміў кіраўнік рады прадпрымальнікаў Цэнтральнага рынку Аляксандар Рубчэня.
Што да папераджальнага страйку, то кожны з дробных гандляроў сам вырашае, браць у ім удзел ці не.
Вось што кажа прадпрымальнік з Прудкоўскага рынку спадар Сяргей:
“Кожны вырашае сам за сябе. У каго ёсьць сумленьне, той ня выйдзе на працу. У каго няма — той будзе працаваць. Асабіста я зьбіраюся адпачываць. А 1 студзеня, калі нічога ня зьменіцца, зьбяруся ды паеду к чортавай мацяры ў тую ж Расею.Буду там працаваць. Шмат хто ўжо зьехаў у Расею, ва Ўкраіну. Зрэшты, ня важна ўжо, куды зьяжджаць”.