Спадар Хольцапфэль заявіў, што ацэнка прагрэсу, які будзе зроблены Беларусьсю, будзе сыходзіць з 12-ці вядомых патрабаваньняў ЭЗ.
“Мы наўмысна не рабілі “дарожную мапу” і не прымалі нейкую пакрокавую стратэгію. Для нас галоўнае – прагрэс у цэлым. Таму дакладных крытэраў прагрэсу няма. І мы будзем разглядаць кожную з умоваў – як яна выконваецца. Ідэя ЭЗ палягае ў тым, каб з аднаго боку мець канкрэтныя вынікі і зрухі, а з другога – агульныя, якія тычацца заканадаўства”.