Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Альтэрнатыва дзяржаўнай прапагандзе – ёсьць!”


Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – 27-гадовы Максім Вінярскі.

Максім Вінярскі –актывіст моладзевага руху супраціву. Цяпер прадстаўляе грамадзянскую кампанію “Эўрапейская Беларусь”. Шараговы сябар Партыі БНФ. У палітычнае жыцьцё ўцягнуўся ад 1999 году – і практычна штогод з тае пары яго арыштоўвалі, кідалі за краты. Тройчы міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызнавалі Максіма вязьнем сумленьня. Сёньня спадар Вінярскі расказвае пра апазыцыйную альтэрнатыву дзяржаўнай прапагандзе.

– Яшчэ пад час падрыхтоўкі да выбараў 2006 году мы сутыкнуліся зь неабходнасьцю выразнага адказу прапановам улады. Людзі хочуць быць у курсе задумаў апазыцыі. Аднак яна доўгі час не магла прапанаваць такой альтэрнатывы.

І ўрэшце рэшт зьявілася задума аб’яднаць дэмакратычна скіраваных людзей ідэяй эўрапейскай будучыні нашай краіны. Як гарантыі асноўных каштоўнасьцяў народу, незалежнасьці, дэмакратызацыі, здавальняючага ўзроўню жыцьця.

Восеньню 2007 году ў Менску прайшоў Эўрапейскі марш. Ён ня толькі прадэманстраваў колькасьць прыхільнікаў эўрапейскіх каштоўнасьцяў, але і як лякмусавая папера выявіў адносіны ўладаў да эўрапейскай тэматыкі.

З аднаго боку нас не разганялі. Аднак многія з актыўных патэнцыйных арганізатараў былі прэвэнтыўна арыштаваныя. Некаторыя нават адразу пасьля перамоваў у Менгарвыканкаме. Былі канфіскаваныя і зьнішчаныя сотні эўрапейскіх сьцягоў.

Вядомыя палітыкі – былы палітвязень Міхаіл Марыніч, Андрэй Саньнікаў, а таксама моладзевыя лідэры Яўген Афнагель, Антон Каліноўскі, Міхаіл Пашкевіч абвясьцілі кампанію “Эўрапейская Беларусь”.

Адным зь яе этапаў стаўся збор подпісаў. І тут важная ня толькі колькасьць – дарэчы, на сёньня нас пісьмова падтрымалі болей за 20 тысяч чалавек. Глыбінны сэнс у іншым – неабходна, каб як мага больш людзей уведалі пра гэтую альтэрнатыву. І пра тое, як можна ажыцьцявіць намечанае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG