Да пастарунку падышлі журналісты Мікола Маркевіч і Анджэй Пачобут —карэспандэнт польскай “Газэты Выборчай”. Яны хацелі пацікавіцца лёсам маладзёнаў, але самі былі затрыманыя. Праўда, неўзабаве міліцыянт, які гэта зрабіў — прапаршчык Афанасьеў папрасіў у абодвух журналістаў прабачэньня і адпусьціў іх.
Пазьней шэсьць маладзёнаў адпусьцілі, не складаючы пратаколаў. Пра гэта паведаміла адна зь іх — Хрысьціна Марчук. Паводле яе, міліцыянты высьветлілі асобы затрыманых і вярнулі ім усе рэчы.
Некалькі дзён таму з адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі ў рэдакцыі газэт “Наша ніва” і ”Народная воля” паступілі зьвесткі пра тое, што іх уключаць у падпісны каталёг і ў сыстэму распаўсюджваньня “Белсаюздруку”. Акрамя таго, газэты будуць мець магчымасьць друкавацца на тэрыторыі Беларусі. мяркуецца, што Дамовы з рэдакцыямі будуць заключаныя 24 лістапада.