Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Карупцыю можна спыніць, толькі калі карупцыянэрам рукі адсякаць”


Агляд недзяржаўнага друку.

Адна з галоўных тэмаў сьвежага нумару “Газеты Слонимской” – хто ўзначаліць Слонімскі райвыканкам. Былы старшыня Вячаслаў Касьцюк стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў і цяпер жыхары Слонімшчыны гадаюць і разважаюць, хто прыйдзе на ягонае месца.

Газэта правяла апытаньне жыхароў Слоніма, якімі якасьцямі кіраўнік райвыканкаму мусіць валодаць, каб рабіць сваю працу максымальна плённа.

Распавядае журналіст Сяргей Чыгрын:

“Людзі кажуць: найперш, каб гэты чалавек паважна ставіўся да гісторыі свайго гораду, да людзей, які будзе разьбірацца і шмат сіл і сродкаў укладаць у добраўпарадкаваньне Слоніма. Былы старшыня райвыканкаму больш-менш упарадкаваў цэнтар гораду, а мікрараёны ў вельмі занядбаным стане”.

“Бобруйский курьер” праводзіць апытаньне: “Ці можна спыніць карупцыю ў Беларусі і як”?

Большасьць прыходзіла да высновы, што спыніць нельга. Можна – паменшыць. “Толькі калі рукі адсякаць, як у старажытнасьці за крадзеж. А тое, што ня возьмуць рукамі, будуць хапаць зубамі”, - патлумачыў адзін з апытаных.

Нагадаем, што 13 лістапада Аляксандар Лукашэнка на нарадзе, прысьвечанай барацьбе з карупцыяй, запатрабаваў прыцягнуць да адказнасьці шэраг высокіх службовых асобаў: пракурораў, судзьдзяў і двух намесьнікаў міністра ўнутраных справаў

На першай паласе “Бобруйский курьер” зьмяшчае інфармацыю пра конкурс “Містэр Белшына 2008”, а таксама інтэрвію з пераможцам спаборніцтва Пятром Быстровым. Ён распавядае, што дапамагло яму перамагчы ў працоўным спаборніцтве і дзякуючы якім сваім рысам гэта ўдалося.

Газэта “Вольнае Глыбокае” друкуе артыкул краязнаўцы Вячаслава Буко “Успаміны пра несустрэтых людзей: Язэп Драздовіч і Рыгор Якубёнак”. Гэты матэрыял – пра акалічнасьці жыцьця знакамітых вядомага мастака і дзеяча нацыянальнага адраджэньня.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG