Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Піяр-ход падчас крызысу, каб папярэдзіць адток магчымых укладаў"


Агляд незалежнага друку за 10 лістапада, панядзелак.


Тэма сёньняшняга нумару тыднёвіка “БелГазета” – выбары прэзыдэнта ЗША. У артыкуле “Злучаныя штаты Абамы” журналісты і аналітыкі шукаюць адказы на пытаньне ці азначае прыход у Белы дом Барака Абамы зьмены ў адносінах ЗША і Беларусі, паведамляе намесьнік рэдактара выданьня Віктар Марціновіч:

“Перамога Барка Абамы гэта яшчэ і перамога Беларусі з-за таго, што Абама – новы чалавек у Белым доме. З-за таго, што хутчэй за ўсё зараз распачне мяняцца кіраўнічая парадыгма ў ЗША. І ўладзе Беларусі будзе лягчэй дамовіцца пра паляпшэньня стасункаў, не губляючы твару. Бо зараз такая сытуацыя, што менавіта Беларусь павінна рабіць нейкія саступкі, каб палепшыць адносіны”.

Газэта “Беларусы і Рынак” у сёньняшнім нумары сэрыю матэрыялаў прысьвячае тэме эканамічнага крызысу і антыкрызыснай праграме ўладаў Беларусі. У публікацыі “Антыкрызысныя піяр-крокі беларускай лібэралізацыі” аўтарка Ірына Крыловіч дасьледуе выніковасьць захадаў кіраўніцтва краіны ў справе стабілізацыі банкаўскай сыстэмы:

“Гаворка вядзецца пра дэкрэт прэзыдэнта і ўказ пра гарантаваньне ўкладаў. Тым часам урад, сам Лукашэнка і Пракаповіч усяляк падкрэсьлівалі, што гэта не зьяўляецца антыкрызыснай мерай. Проста надышоў момант, калі трэба прымаць нейкія рашэньні. Але, практычна, нічога не зьмянілася. І хутчэй гэта выглядае, як піяр-ход падчас крызысу, каб папярэдзіць адток магчымых укладаў з банкаў”.

Чацьвярым сябрам магло сьвяціць ад 8 да 15 гадоў пазбаўленьня волі
Незалежнае выданьне “Брестская газета” у сьвежым нумары друкуе артыкул “Хлапчукі на будоўлі гулялі ў маньякаў”, у якім паведамляюцца падрабязнасьці крымінальнага злачынства. Чацьвёра 12-13 гадовых падлеткаў прыйшлі на будоўлю з трыма дзяўчынкамі 8-12 гадоў, каб пагуляць у хованкі, але прымусілі сябровак аказаць ім сэксуальныя паслугі. Паведамляе намесьніца рэдактара газэты Тацьцяна Піскур:

“Чацьвярым сябрам магло сьвяціць ад 8 да 15 гадоў пазбаўленьня волі. Аднак, паводле беларускага заканадаўства, адказнасьць за гвалт сэксуальнага характару наступае толькі з 14 гадоў. Таму іх бацькі атрымалі штраф, а камісія ў справе непаўнагадовых выступіла з ініцыятывай накіраваць падлеткаў у спэцшколу”.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG