Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія палітыкі не чакаюць зьменаў


Беларускія палітыкі, прадстаўнікі аб’яднанай апазыцыі лічаць, што абраньне на пасаду прэзыдэнта ЗША Барака Абамы істотна не паўплывае на палітыку Злучаных штатаў ў дачыненьні да Беларусі.


Аляксандар Казулін, Анатоль Лябедзька, Валянціна Сьвяцкая і Алена Скрыган падкрэсьліваюць, што выбар амэрыканскага народу на карысьць Абамы станоўча паўплывае дэмакратычныя працэсы не толькі ў ЗША, але ў ва ўсім сьвеце.

Старшыня жаночай камісіі партыі БНФ Валянціна Сьвяцкая выказала сваё меркаваньне: “Барак Абама перш за ўсё будзе выконваць тое, што патрэбна амэрыканскаму народу. Адхіленьне ад той лініі, якая вялася цягам апошняга часу, будзе вельмі нязначнае. Хто б ні стаў прэзыдэнтам, ён будзе ўсё рабіць на карысьць амэрыканскага народу”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG