Кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, якая цяпер старшынюе ў АДС, паведаміў “Свабодзе”:
“Мы будзем дамагацца зьмяненьня выбарчага заканадаўства праз стварэньне і рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. Яна будзе зьбіраць неабходныя для гэтага 50 тысяч подпісаў і афармляць гэта як заканадаўчую ініцыятыву. Літаральна з заўтрашняга дня мы распачнем гэтую працу”.