Мікалай Чарнавус паведаміў, што паседжаньне пад старшынствам судзьдзі Ірыны Кульбеды было надзвычай кароткім:
“Як толькі зайшлі я, рэдактар газэты і журналіст, то судзьдзя агучыла: “Імем Рэспублікі Беларусь у пазове Мікалая Чарнавуса да газэты “Наш край” адмовіць. Усё! Усе — вольныя”.
Са словаў Мікалая Чарнавуса, сёньня ён запатрабаваў рашэньне Баранавіцкага суду, каб накіраваць апэляцыю ў суд вышэйшай інстанцыі.
“Свабода” паведамляла, што газэта “Наш край” сёлета 24 траўня надрукавала вялікі артыкул на дзьвюх старонках, які, на думку Мікалая Чарнавуса, быў “заказным” і зьневажаў яго як кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Мікалаю Чарнавусу 55 гадоў, ён індывідуальны прадпрымальнік, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі.