У аўторак, 28 кастрычніка, у памяшканьні Маскоўскага раённага суду Менску пачнецца суд над Раманам Менцюком, сумнавядомым героем дарожна-транспартнага здарэньня, якое стала вядомае як “Жывы шчыт”.
Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 2 сакавіка на Слуцкай шашы пад Менскам. Каб спыніць нецьвярозага Менцюка, міліцыя выставіла ўпоперак дарогі прыватныя аўтамабілі. Міліцыянты Генадзь Дарагакупец і Аляксей Ліхтаровіч былі пазьней за гэта пакараныя ўмоўным зьняволеньнем.
Раман Мянцюк уцёк у Маскву, дзе быў затрыманы ў ліпені. Ён быў экстрадыраваны з Расеі й зьмешчаны ў менскі сьледчы ізалятар. Мянцюк абвінавачваецца ў парушэньні правілаў дарожнага руху, вынікам чаго стала нанясеньне цялесных пашкоджаньняў.