Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску.
“Ніякіх дакумэнтаў у парлямэнце няма”, — сказаў В.Папоў.
Ён таксама адзначыў, што “пытаньне прызнаньня-непрызнаньня — дастаткова тонкая матэрыя”.
“Працэс прызнаньня Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі — гэта пытаньне будучага парлямэнту Беларусі. Пазыцыя кіраўніка краіны наконт гэтага выказана”, — адзначыў В.Папоў.
Паводле В.Папова, да прыняцьця рашэньняў неабходна падыходзіць “з улікам наступстваў заўтрашняга і пасьлязаўтрашняга дня, а не сытуацыі бягучага моманту”.
Вадзім Папоў таксама нагадаў, што праект Канстытуцыйнага акту саюзнай краіны Беларусі і Расеі перададзены ў вышэйшы дзяржсавет.
У ім таксама прапісаны і мэханізм далучэньня да саюзнай дзяржавы новых сяброў.
“Цяпер гучаць заявы аб прыняцьці ў саюзную дзяржаву Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Як прымаць у саюзную дзяржаву Асэтыю і Абхазію, калі не прапісана працэдура. У новым дакумэнце ўсё гэта будзе”. – заявіў В.Папоў.