Паводле эўрадэпутата Юстаса Палецкіса (Літва), пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі Эўрапарлямэнту па Беларусі, якая абмяркоўвалася на пасяджэньні рабочай групы па Беларусі і неўзабаве будзе абмеркавана на пленарным пасяджэньні парлямэнту. Якая там даецца ацэнка выбараў?
“Паўтараюцца ацэнкі, якія дала АБСЭ, што невялікія зрухі былі, але ў цэлым яны не адпавядалі стандартам дэмакратычнай дзяржавы”.
Спадар Палецкіс таксама адзначыў: тое, што няма нават сымбалічнай прысутнасьці апазыцыі ў беларускім парлямэнце “гэта вялікі мінус”. Таксама ён адзначыў, што трэба рабіць усё, каб не пацярпелі звычайныя беларусы з-за мераў, прынятых адносна рэжыму. І ў гэтым пляне вельмі ясны заклік скараціць фінансавыя бар’еры для атрыманьня візаў.
“У Эўрапарлямэнце існуе такая думка: калі будуць перамовы зь Менскам, а яны будуць, ужо 13-га сустракаюцца міністры ЭЗ зь міністрам
...паралельна будзе падтрымлівацца дыялёг зь лідэрамі беларускай апазыцыі ...
Ці будзе рэкамэндаваць Эўрапарлямэнт зьняць санкцыі адносна Беларусі?
“Некаторыя групы і таксама фракцыя сацыялістаў прапаноўвала ў працэсе падрыхтоўкі рэзалюцыі, што трэба ўсё ж здымаць санкцыі ці паменшыць колькасьць асобаў, да якіх яны прымяняюцца. Цяпер у рэзалюцыі на гэты конт засталіся такія фармулёўкі, што ў прынцыпе пакуль нічога ня трэба мяняць. Але мы лічым, што гэтыя санкцыі не дасягнулі мэты, за выключэньнем вузкага кола асобаў. Трэба было б іх адмяніць і шляхам дыялёгу ў тым ліку і з беларускімі ўладамі спрабаваць дасягнуць пераменаў у Беларусі”.