Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы карыстаюцца інтэрнэтам больш за французаў?


Агляд недзяржаўнай прэсы за 7 кастрычніка.

Газэта “Комсомольская правда в Белоруссии” спрабуе высьветліць, адкуль у Беларусі 30-е месца ў сьвеце паводле выкарыстаньня ў краіне інтэрнэту. Паводле дасьледаваньня аднаго зь міжнародных цэнтраў, карыстаньне інтэрнэтам у Беларусі больш інтэнсіўнае, чым у Францыі, Італіі, Бэльгіі, і складае 62%. У рэйтынгу пазначана усяго 47 краінаў, і беларускае 30-е месца ў ім можна было б назваць ганаровым. Але Юры Зісер, старшыня рады дырэктараў парталу ТUT.BY, ацэньвае інтэрнэт-паглыбленасьць у Беларусі прыкладна на 40%.

Крычаўскае выданьне “Вольны горад” прысьвяціла нумар вынікам выбараў у парлямэнт і пошукам адказу на пытаньне, як незнаёмая гораду кандыдатка ў дэпутаты спн. Белкіна здолела перамагчы з вынікам 81%. “Хто нам выбраў Юшкевіча ў спадніцы?”, – называецца галоўны артыкул нумару, распавядае рэдактар Сяржук Няроўны:

“Былы наш дэпутат быў Юшкевіч. Ад улады ён ішоў, а цяпер выбралі таксама ад улады спадарыню Белкіну. І аўтар расказвае, дзеліцца ўражаньнямі, адрознымі ад таго, што расказвае ўлада: што ён бачыў на выбарчых участках, якая інфармацыя незалежная была...”

На старонках газэты “Наша слова” – праграма зьезду Таварыства беларускай мовы, які адбудзецца 26 кастрычніку ў Менску. Можна пазнаёміцца з усімі пытаньнямі, якія трэ будзе абмеркаваць цягам усяго 3-х гадзін, бо грошы на арэнду залі знайшліся толькі на такі кароткі тэрмін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG