Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі зафіксавалі ўскрытую скрыню для галасаваньня


Кандыдат у дэпутаты ад БНФ Алесь Мех з Кобрына мяркуе, што яму і ягонай камандзе не ўдалося дабіцца сумленных і справядлівых выбараў. Але кампаніяй ён не расчараваны.


“Сумленных выбараў не было. Нашыя назіральнікі зарэгістравалі шмат парушэньняў і нават тое, што скрыня для датэрміновага галасаваньня на адным з участкаў была ўскрытая. Гэта ўсё мы зафіксавалі дакумэнтальна”.

Паводле зьвестак, якія мае каманда Меха, ён атрымаў нашмат болей галасоў, чым агучыла акруговая камісія. Але расчараваньня кампаніяй няма, кажа спадар Мех:

Аляксандар Мех
“Мне ўдалося распаўсюдзіць амаль 20 тысяч улётак з маёй праграмай. Амаль у кожную сям’ю. Па-другое, я правёў 90 сустрэч, на кожнай сустрэчы было па 50—60 чалавек. Пабываў і на прадпрыемствах Кобрына, і ў вёсках. І ўсюды нас вельмі добра прымалі”.

Цяпер А. Мех абмяркоўвае зь сябрамі далейшыя пляны дзеяньняў, і ў першую чаргу тое, як інфармаваць насельніцтва пра тое, як праходзілі гэтыя выбары.

У самым пачатку выбарчай кампаніі А.Мех за сваё жаданьне ўдзельнічаць у выбарах быў звольнены з працы ў “Белтрансгазе”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG