Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Ярмошына называе заклікі да байкоту выбараў “безадказнасьцю і амаральнасьцю”


Сёньня старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што любыя заклікі да байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня — гэта “безадказнасьць і амаральнасьць”. Так яна сказала на прэзэнтацыі Інфармацыйнага цэнтру Цэнтральнай выбарчай камісіі, які пачаў працаваць у Палацы Рэспублікі:


“Яны амаральныя і безадказныя з агульнаграмадзянскага пункту гледжаньня. Таму што любыя заклікі да дэстабілізацыі грамадзянскага становішча, накіраваныя на зрыў такой важнай кампаніі, як фармаваньне нацыянальнага парлямэнту, кажуць пра безадказнасьць тых, хто да гэтага заклікае. У іх няма адказнасьці як перад суайчыньнікамі, так і перад уласнымі дзецьмі і перад сваёй уласнай будучыняй. Нікому ня будзе карысьці ад зрыву выбараў. Гэта шкодзіць любому грамадзтву, любой дзяржаве”.

Разам з тым спадарыня Ярмошына сказала, што заклікі да байкоту беларускае заканадаўства не забараняе. Яна дадала, што агітаваць “за” ці “супраць” нельга толькі 28 верасьня, у сам дзень выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG